У Глыбокім з’явіліся свецкія асістэнты для ўдзялення Святой Камуніі

szafarzБіскуп Віцебскі даў дазвол двум свецкім вернікам з парафіі ў Глыбокім дапамагаць святарам падчас раздавання Св. Камуніі. Такая патрэба ў парафіі з’явілася з-за вялікай колькасці парафіян на Св. Імшы ў нядзелю і ўрачыстасці і з-за недахопу святароў.

Кодэкс кананічнага права прадугледжвае ў такіх выпадках магчымасць раздавання Св. Камуніі спецыяльна падрыхтаванымі для гэтага свецкімі вернікамі. Асісітэнтамі для ўдзялення Святой Камуніі ў Глыбокім сталі Цырук Анатолій і Чарапкоўскі Часлаў.

У дэкрэце біскуп Віцебскі зазначыў, што гэтыя вернікі могуць удзяляць Св. Камунію ў выпадках, калі:
- Існуе недахоп прэзбітэраў, дыяканаў і акалітаў;
- Прэзбітэр, дыякан ці акаліт не могуць удзяліць Святую Камунію вернікам па прычыне занятасці іншай пастырскай паслугай, з-за хваробы ці сталага ўзросту;
- Вялікая колькасць вернікаў, жадаючых прыступіць да Святой Камуніі, магла б прывесці да таго, што цэлебрацыя св. Імшы або ўдзяленне Святой Камуніі па-за Імшой працягваліся б занадта доўга.

Важна падкрэсліць, што ніколі нельга выконваць гэтую замяшчальную функцыю, калі прысутны іншы свабодны служыцель (прэзбітэр, дыякан ці акаліт), які можа дапамагчы ў раздаванні Святой Камуніі.

Перад удзяленнем Святой Камуніі вышэй названыя асістэнты павінны кожнаразова атрымаць бласлаўленне ад прэзбітэра згодна з рубрыкамі Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі.

Кс. Віктар Місевіч, catholicnews.by