10-я юбілейная. Запрашаем крочыць разам у Браслаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.07.2024 21:11
Ужо вельмі хутка распачнецца пілігрымка на ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 16-17 жніўня пад дэвізам: «Праз стагоддзі пад Тваёй апекай, Марыя!». У гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе існавання Віцебскай дыяцэзіі і 15 гадоў каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, а таксама ў 10-ы раз вырушыць пілігрымка з Глыбокага.
Пешая пілігрымка з Глыбокага распачнецца 14 жніўня святой Імшой а 7-й гадзіне. Кіраўнік - кс. Мікалай Ціхановіч.
Маршрут:
1 дзень: Глыбокае - Пятроўшчына (абед) - Шаркаўшчына (начлег у парафіянаў);
2 дзень - Шаркаўшчына - Барадзенічы (начлег у касцёле і намётах);
3 дзень: Барадзенічы - Ахрэмаўцы (абед) – Браслаў (начлег у школе).
Для лепшай арганізацыі пілігрымкі просім аб хуткай рэгістрацыі, пажадана да 11 жніўня. Зрабіць гэта можна праз гугл-форму>> альбо ў закрыстыі.
Ахвяраванне (унёсак пілігрыма) складае 20 рублёў + 10 руб (калі трэба вяртанне аўтобусам у Глыбокае). Для сем'яў з дзецьмі - зніжкі.
Арганізацыйнае спатканне для пілігрымаў будзе ў панядзелак (12 жніўня) пасля вячэрняй Імшы. Для вяртання пілігрымаў будзе арганізаваны аўтобус. Як і штогод ёсць магчымасць паехаць у Браслаў аўтобусам у суботу на галоўныя ўрачыстасці раніцай 17 жніўня. Выезд у 7.00. Перадаплата за ўсе аўтобусы - 10 руб.
Запрашаем далучыцца да каналу ў Viber #ГлыбокаеБраслаў2024>>
Важна!!!
1. Законныя прадстаўнікі суправаджаюць непаўналетніх дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў у перыяд з 23.00 да 6.00 па-за жыллём або забяспечваюць іх суправаджэнне іншай паўналетняй асобай.
2. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх даюць пісьмовы дазвол на ўдзел у пілігрымцы, указваюць дадзеныя асобы, на каго перадаюць адказнасць за сваіх дзяцей.
3. Дзеці да 16 гадоў павінны знаходзіцца з бацькамі ці апекунамі (з пісьмовага дазволу бацькоў). Дзеці да 18 гадоў павінны мець пісьмовы дазвол бацькоў.
Узор напісання >>
Перш чым вырашыць, ісці або не ісці ў пілігрымку, неабходна вызначыцца — навошта? Пілігрымка — гэта не паход і не забава, а вельмі сур'ёзная рэлігійная справа. Трэба быць гатовым да выпрабаванняў, да адмовы ад пэўных выгод, да строгай дысцыпліны, да магчымых непрадбачлівых сітуацый. Дзеля чаго я хачу ахвяраваць свой час і свае сілы? У кожнага можа быць свой адказ: каб падзякаваць Пану Богу за ласкі, якія ён спасылае, каб памаліцца за сябе або сваіх блізкіх, каб разабрацца ў сабе і атрымаць духоўную падтрымку і г.д. Мэта (інтэнцыя) можа быць рознай, але яна абавязкова павінна быць, бо толькі тады выпрабаванні не будуць марнымі, а прынясуць багаты духоўны плён.
Што браць?
• ружанец;
• адпаведнае адзенне (ніякіх адкрытых маек, шортаў і спадніц міні) і зручны абутак (+ зменны, на выпадак дажджу і непрадбачлівых сітуацый). Варта ўлічваць, што надвор'е можа быць розным, таму абавякова неабходна ўзяць цёплыя рэчы.
• галаўны ўбор АБАВЯЗКОВА;
• дажджавік;
• сродкі асабістай гігіены, эластычны бінт і неабходныя лекі, сонцаахоўны крэм, сродак ад камароў і кляшчоў;
• пластыкавы або металічны посуд (кубак, глыбокая талерка і лыжка) толькі на другі дзень. Пілігрымы будуць забяспечаны абедамі;
• карымат і спальнік (альбо плед) для начлегу ў касцёле і ў намётах, калі ёсць свой намёт – яшчэ лепш, бяры і яго.
• пілігрымковы набор з мінулага году (сіняя майка “Пілігрым з Глыбокага, лан’ярд для бэйджа, хустка) + спеўнік 2024.
Што класці ў заплечнік на дзень?
• большасць з узгаданага вышэй,
• бутэльку з чыстай вадой, яна лепш наталяе смагу, чым салодкія напоі.
• перакус (сухое пячэнне, арэхі, садавіну, бутэрброды і інш.) з улікам надвор'я, каб не сапсавалася.
• іншыя неабходныя рэчы, але памятайце, што вам іх трэба несці ўвесь шлях. Астатнія рэчы (багаж) будуць перавозіць ад месца начлегу да наступнага месца начлегу.
Як паводзіць сябе ў пілігрымцы?
• Пілігрымка — гэта супольнасць, адна сям'я, таму выкананне патрабаванняў кіраўніка пілігрымкі абавязкова для кожнага, без нараканняў.
• У дарозе ёсць час на малітву, на рэлігійныя спевы, на адпачынак. Імкнёмся рабіць усё разам.
• Стараемся заўважаць патрэбы тых, хто з намі побач: можа неабходна дапамагчы паднесці заплечнік, аказаць медыцынскую дапамогу і г.д. Не трэба думаць, хто гэта толькі іх праблемы
• Пілігрымаў у дарозе сустракаюць вернікі, частуюць і забіраюць на начлег. Не забываем быць удзячнымі тым, хто праяўляе свой клопат пра нас, нават калі нам нешта не да спадобы. Памятаем, што нам ніхто нічога не павінен. Пакідаем чысціню і парадак у тых месца, дзе бываем.
• Падчас шляху кожны пілігрым павінен пранесці крыж, харугву, тубу ці сцяг - не забываемся пра гэта. Важна таксама змяняць тых, што нясе крыж і харугву, асабліва ў ветранае надвор'е, калі іх несці цяжэй.
• Не забываем пра сакрамант споведзі.
На арганізацыйным спатканні вызначым адказных за..
Намёты (устаноўка, размяшчэнне, разбор і адпраўка ў Глыбокае) -
Перавоз рэчаў –
Падвоз абедаў -
Тубы і мікрафоны (зарадка, пошук замены таму, хто нясе яе, адпраўка ў Глыбокае) -
Харугвы і сцягі (пошук замены таму, хто нясе іх, адпраўка ў Глыбокае)
Рэгуліроўшчыкі -
Медыкі -
Муз. група -
Пасадку пілігрымаў у аўтобус пасля заканчэння ўсёй урачыстасці -
Усе фота і відэа пасля пілігрымкі шукайце ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #ГлыбокаеБраслаў2024 #MamaBrasLove