Падарунак ад Папы Францішка ў Глыбокім

ruzhaniec 4З 29 жніўня па 1 верасня ў нашай парафіі прабываў ружанец — падарунак Папы Францішка для дзяцей з Беларусі.

Такі прэзент 18 кастрычніка Святы Айцец перадаў з нагоды малітоўнай акцыі «Міліён дзяцей моліцца на Ружанцы». Паводле жадання Пантыфіка, ружанец перадаецца з парафіі ў парафію, каб запрашаць як мага больш дзяцей і дарослых маліцца аб міры у свеце.

На заканчэнне няддзельнай святой Імшы дзеці супольна з дарослымі памаліліся на ружанцы ў інтэнцыі міра ва ўсім свеце.

ruzhaniec 2

ruzhaniec 3