“Мы Твае дзеці, Пане”. У Глыбоцкая парафіі адбылася Імша за выпускнікоў

vypuskniki 07Стала ўжо добрай традыцый, што напрыканцы навучальнага года выпускнікі ўсіх трох школ нашай парафіі збіраюцца на ўрачыстую cвятую Імшу, каб падзякаваць Пану Богу за адзінаццаць год навучання і папрасіць блаславення на далейшы жыццёвы шлях. Сёлета такая Імша адбылася 24 мая.

Падчас гаміліі пробашч парафіі ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч звярнуўся да выпускнікоў: “Вы стаіце сёння на парозе новага этапу жыцця і нават не ўяўляеце сабе, якія выпрабаванні і хваляванні чакаюць наперадзе. Сённяшні свет здаецца вельмі хуткім, але гэта толькі ілюзія. Рэальнасць жыцця павольная, таму не рабіце хуткіх выбараў, не прымайце хуткіх рашэнняў, прыслухоўвайцеся да свайго сумлення і памятайце: кожны з вас унікальны, адзіны і непаўторны ў Божых вачах.”

Перад бласлаўленнем выпускнікоў да сваіх дзяцей звярнуліся бацькі і нагадалі, што заўсёды будуць побач, заўсёды будуць чакаць, падтрымліваць і ахінаць малітоўнай апекай.

vypuskniki 23

Вікторыя Філіпенка, тэкст