Парафіяльны фэст глыбачане адзначылі разам з біскупам Мікалаем Дубініным

fest 3815 чэрвеня ў нашым касцёле адбыўся парафіяльны фэст у гонар Святой Тройцы. З’ехалася шмат гасцей, як свецкіх вернікаў, так і святароў. Цэлебраваў Святую Імшу дапаможны біскуп Архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве Мікалай Дубінін OFMConv.

Пасля святой Імшы адбылася Эўхарыстычная працэсія на пляцы паміж касцёлам і царквой. Усе святары, сёстры законныя і вернікі пад гукі звона выйшлі за Езусам за парог гэтага храма, каб разам сведчыць пра тое, што мы адзіны Касцёл, што мы верым, спадзяемся і любім і пра тое, што гэтыя вялікія дары мы хочам падзяліць з усімі людзьмі, бо так хоча сам Гасподзь.

fest 20Біскуп Мікалай шчыра падзякаваў пробашчу парафіі кс. Мікалаю Ціхановічу за запрашэнне на ўрачыстасць, святарам і вернікам за супольную малітву, прадстаўнікам свецкай улады за прысутнасць і прывітанне.
Пасля бласлаўлення Найсвяцейшым Сакрамантам словы падзякі за супольную малітву скіравалі парафіяне ў адраз біскупа Мікалая, а таксама словы віншаванняў былі скіраваны с. Людміле Рубніковіч RM з нагоды яе залатога юбілею.

fest 40

Больш фота па спасылцы>>

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота