Парафіяльныя аб'явы

  • Друкаваць

18 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
(1 жніўня 2021)

1. На гэтым тыдні:
- серада (04.08) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара;
- І чацвер (05.08) – молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця;
- І пятніца (06.08) – свята Перамянення Пана;
- І субота (07.08) – ружанцовае набажэнства і змена таямніц. Молімся за ружу св. Яна Хрысціцеля;
________________________________________

2. Святыя Імшы на гэтым тыдні:
Пн - Суб – 09.00, 18.00;
Нядзеля – 09.30, 11.00, 13.00, 18.00;
________________________________________
3. Ружанец перад вячэрняй Імшой праводзіць кола св. Альжбеты Венгерскай.
4. Айцы марыяне запрашаюць у Росіцу на ўрачыстасці, якія пройдуць 6 і 7 жніўня (расклад ёсць на дошцы аб’яў). Ад’езд аўтобуса ад касцёла будзе ў пятніцу (6 жніўня) у 17.30, вяртанне - пасля начной Імшы. Запісацца можна ў закрыстыі да аўторка.
5. З чацвярга да наступнага чацвярга ў араторыі ў кляштары сясцёр будзе трываць кругласутачная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Выбраць гадзіну для асабістай малітвы і запісацца можна пры выхадзе са святыні.
6. На прыбіранне святыні ў суботу пасля ранішняй св. Імшы (~ 9.40) запрашаем наступныя сем’і: Гінько, Скаромнік, Літвіновіч, Давыдава, Счасныя, Бажковы, Садоха, Папко, Чарная, Дабравольскія (парафіяне з вул. Паўночная д. 6 і 7). Просім на дапамогу ахвотных і валанцёраў, каб таксама па панядзелках пасля ранішняй Імшы прыбіраць касцёл і парафіяльны дом.
7. Працягваем збор фінансавых сродкаў на рамонт даху нашай святыні. Грошы збіраюцца толькі ў касцёле. Дзякуем за складзеныя ахвяры!
8. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць усім, хто наводзіў парадак, складаў ахвяры. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай Бог вас блаславіць.

Жадаем Божай ласкі!