Святары парафіі

  • Друкаваць

Цяпер у парафіі працуюць святары:

- кс. Мікалай Ціхановіч,  пробашч парафіі;

- кс. Яўген Шымановіч, вікарый;

- кс. Алег Зямчонак, вікарый;

 

tikhanoviczКсёндз Мікалай Ціхановіч


Нарадзіўся 14 мая 1977 г. у Юрацішках Іўеўскага раёну ў сям'і Уладзіміра і Марыі.

Пасля заканчэння семінарыі ў Гродне ў 2000 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў 19 мая 2001 г. святарскія пасвячэнні ў гродзенскай катэдры і працаваў вікарыем у парафіі імя Космы і Дам’яна ў Астраўцы.
Чэрвень 2003 г.- красавік 2005 г. - працаваў вікарыем у парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ ў Лідзе (м-н Слабада).
Май 2005 г. - Дырэктар пастаральнага цэнтра пры сакратарыяце епіскапату Беларусі ў Мінску.
Кастрычнік 2005 г.- вярнуўся ў Гродзенскую дыяцэзію і быў назначаны вікарыем катэдральнай парафіі імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
2007-2010 г. - вучоба ў Каталіцкім універсітэце імя Яна Паўла II у Любліне, вывучаў маральную тэалогію,
2010-2015 - пробашч парафіі Імя Марыі і вс. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах (Гродзенская дыяцэзія), выкладчык у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
З 2011 года - з'яўляецца душпастырам Службы аховы здароўя ў Гродне.
З 28 чэрвеня 2015 года - пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.
11 лістапада 2015 года - прызначаны дэканам Глыбоцкага дэканату.  
26 лістапада 2019 года - прызначаны экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі.


 

shimanovich jauhen

 Ксёндз Яўген Шымановіч 

Нарадзіўся 8 студзеня 1991 года ў Мінойтах (Лідскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) ў сям'і Васіля і Даны.

Працаваў праграмістам і за плячыма мае навучанне ў Мінскім катэхетычным каледжы. Затым была вучоба ў Філасофска-багаслоўскай Акадэміі Бэнедыкта XVI у Хайлігенкройцы (Аўстрыя), там жа праходзіў фармацыю ў духоўнай семінарыі, належыць да супольнасці “Сям’я Бога Айца” ў Аўстрыі.

Інкардынаваны ў Віцебскую дыяцэзію.

7 снежня 2019 года ў Глыбокім з рук Яго Эксцэленцыі Алега Буткевіча, біскупа Віцебскага, атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Дыяканскую практыку праходзіў у Глыбоцкай парафіі.

23 мая 2020 года ў Глыбокім з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча прыняў святарскае пасвячэнне.

Згодна з Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, кс. Яўген Шымановіч з 7 чэрвеня 2020 года скіраваны вікарыем у парафію Святой Тройцы ў Глыбокім.


ziamczonakКсёндз Алег Зямчонак 

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1989 года ў Парыжы (Пастаўскі дэканат).

У 2007 годзе скончыў сярэднюю школу. Фармацыю праходзіў у духоўных семінарыях у Пінску і чатыры гады ў Санкт-Пецярбургу (Расія).

28 красавіка 2019 года, у свята Божай Міласэрнасці ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску прыняў дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча. Дыяканскую практыку праходзіў у катэдральнай парафіі ў Віцебску. 

12 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча прыняў святарскае пасвячэнне.

Згодна з Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, кс. Алег Зямчонак з 4 ліпеня 2021 года скіраваны вікарыем у парафію Святой Тройцы ў Глыбокім.