Біблійная група

  • Друкаваць

Група па вывучэнню Бібліі дзейнічае з мая 2012 года. Першым кіраўніком і натхняльнікам быў а. Станіслаў Памыкала. З верасня 2014 года і  на працягу навучальнага года групу вёў кс. Віктар Місевіч. З верасня 2015 года групу вядзе пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч.

На заняткі прыходзяць, у сярэднім, 30 чалавек. Людзі рознага ўзросту, прафесій, сацыяльнага становішча і адукацыі прыходзяць у клас, каб пазнаць праўду пра Бога, знайсці адказы на пытанні, якія турбуюць чалавека: кім ёсць Бог для мяне кожны дзень, што я раблю для таго, каб быць Яго вучнем.

Чытаць Біблію трэба з упэўненасцю, што ўсе напісанае ў ёй – гэта зварот асабіста для мяне. Гэта люстэрка, у якое мы глядзім і бачым нашы хваробы: зайздрасць, злобу, асуджэнне, самалюбства сэрца. Можна прачытаць не адну сотню розных цікавых кніг, але калі ты не прачытаеш Біблію – Кнігу Кніг, то не пазнаеш волю Бога, бо няма нічога больш важнага ў жыцці, чым вера і веданне Хрыста.

Заняткі адбываюцца кожную сераду (акрамя трэцяй серады месяца) пасля вячэрняй св. Імшы ў парафіяльным доме імя кс. Юзафа Францкевіча.