Дзейнасць за 2012 год

 

Парафіяльны Карытас за 2012 год правёў шэраг дабрачынных акцый.

 

 

Да пачатку навучальнага года ў другі раз была аб'яўлена акцыя "З усмешкай у школу», з дапамогай якой было аказана дапамога дзецям з шматдзетных і маламаёмных сем'яў у выглядзе школьных прыладаў і адзення. Для адной гарадской, дзвюх вясковых школ і дзіцячага садка былі набыты футбольныя, валейбольныя і дзіцячыя мячы.


У лістападзе была аб'яўлена акцыя «Святы Miкалай - дзецям!". На набыццё навагодніх падарункаў для парафіяльных дзяцей, дзяцей-інвалідаў раёна і дзяцей з сацыяльнага прытулку вернікамі было сабрана 4,9 млн.бел.руб. З дапамогай калядных свечак, якія прадавалі валанцёры ў касцёле, было сабрана яшчэ 5 млн.бел.руб. Усяго на святы Святога Мікалая і на Каляды валанцёрамі было падрыхтавана 400 падарункаў, таксама былі вырабленыя падарункі з гіпсу, календары.


25 снежня валанцёры парафіяльнага Карытас сумесна з законнымі сёстрамі і моладдзю падрыхтавалі ў гарадскім доме культуры каляднае мерапрыемства для парафіяльных дзяцей і дзяцей з сацыяльнага прытулку.


Парафіяльны Карытас апякуецца таксама дзецьмі-інвалідамі, маладымі і старэйшага пакалення людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Некалькі разоў у годзе праводзяцца для іх і іх бацькоў сустрэчы, мерапрыемствы. Адна з асноўных акцый для людзей гэтай катэгорыі была праведзена ў ліпені «Мы - разам!". На сустрэчы прысутнічалі госці з пяці раёнаў і мясцовыя жыхары. Мерапрыемства было разлічана на цэлы дзень і складалася з 3 частак: першая - забаўляльная (праходзіла на дзіцячай пляцоўцы), другая - абед, трэцяя - канцэрт (СШ № 1). Быў запрошаны акцёр Наваполацкага лялечнага тэатра. Спонсарскую дапамогу нам аказалі ААТ «Глыбоцкі хлебазавод», райпо, ААТ «Глыбоцкі мясакамбінат", ААТ "КупцовЪ", ААТ "Белагрампрамбанку», УА «Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна» і два індывідуальныя прадпрымальнікі. Валанцёры выраблялі выпечку і прапаноўвалі за ахвяраванне вернікам. Такім спосабам для сустрэчы было сабрана 495 тыс.бел.руб. Для арганізацыі мерапрыемства было выдаткавана 2,2 тыс.даляраў.


Таксама праводзіліся мерапрыемствы для маладых інвалідаў і іх бацькоў. У кастрычніку парафіяльны Карытас арганізаваў і аплаціў сустрэчу ў піцэрыі, у снежні - у каталіцкім манастыры.
У канцы года ў УА «Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна» для 30 дзяцей-інвалідаў раёна быў праведзены навагодні ранішнік.


Рэгулярна на працягу года валанцёры наведваюць людзей з абмежаванымі магчымасцямі рознага ўзросту, якія па стане здароўя не могуць выходзіць у грамадства. Парафіяльны Карытас імкнецца праз сваю дапамогу людзям паказаць міласэрнасць, любоў Бога.


На працягу 2012 года былі прыняты 3 гуманітарныя грузы. Асноўную дапамогу, аказаную Мальтыйскага службай атрымалі больш за тысячу сем'яў раёна, навучэнцы з 32 школ, ЦРБ, сацыяльны прытулак. Дзякуючы ім мы змаглі падарыць бензапілу ГУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», флейты для ДУА «Глыбоцкая дзіцячая школа мастацтваў».


Асаблівая ўвага надаецца дзецям. Парафіяльны Карытас імкнецца прыняць удзел у духоўным іх развіцці. У 2012 годзе арганізаваў 2 конкурсы: «Пасха вачыма дзяцей» і «Нарадзiўся ў стайні Бог». Была створана камісія з высокакваліфікаваных спецыялістаў. Пераможцы (усяго 28 чалавек са 102 удзельнікаў) былі адзначаны памятнымі, а астатнія – салодкімі падарункамі. Улетку валанцёры клапаціліся дзецьмі на працягу 2 змен у летніку «Канікулы з Богам» у в. Пятроўшчына, у паездцы ў Польшчу і ў в. Сапоцкін Гродзенскай вобл. На працягу года рэгулярна праводзіліся сустрэчы з дзецьмі з сацыяльнага прытулку. Валанцёры з забаўляльнымі мерапрыемствамі неаднаразова наведвалі дзяцей, таксама па нядзелях забіралі на Святую Імшу, арганізоўвалі для іх абеды. Увосень валанцёры з дзецьмі наведалі цыркякі завітаў у наш горад, дзе таксама былі аплачаныя для іх прысмакі.


Парафіяльны Карытас неабыякавы і да людзей сталага ўзросту. Добраахвотнікі пастаянна наведваюць іх, аказваюць розную дапамогу: навядзенне парадку ў доме, збор ураджая, нарыхтоўка садавіны і агародніны на зіму, падпалка печы, прыгатаванне ежы, дастаўка да ўрача (у тым ліку і ў іншы горад) і т.д. На 23 Лютага, 8 Сакавіка, Вялікдзень, дні нараджэння валанцёры віншуюць адзінокіх, састарэлых людзей. Да Дня старэйшага пакалення было арганізавана мерапрыемства з канцэртам і «салодкім» сталом. На кожнае свята ад парафіяльнага Карытас яны атрымліваюць падарункі.


У сакавіку ў аднаго валанцёра дома ў в. Зарубіна Глыбоцкага раёна адбылася сустрэча з дзецьмі і бацькамі з шматдзетных, малазабяспечаных і няўдалых сем'яў, якім была аказана прадуктовая дапамога. За «круглым» сталом абмяркоўваліся не толькі матэрыяльныя цяжкасці, але і недахоп духоўнасці. У 2012 годзе былі набыты прадукты на суму 5,5 млн.бел.руб. і аказана дапамога людзям без пастаяннага месца пражывання, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, малазабяспечаным, шматдзетным сем'ям. Такая ж дапамога была аказана дому сямейнага тыпу. Для дзвюх сем'яў быў набыты брыкет на зімовы перыяд.


На Вялікдзень валанцёры разам з законнай сястрой і святаром наведалі ўсе аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, дзяліліся радасцю ўваскрасення Хрыста. На Вігілію, 24 снежня, дырэктар парафіяльнага Карытас, святар і загадчык неўралагічнага аддзялення наведалі ўсіх хворых і медыцынскі персанал, з кожным падзяліліся аплаткам.


У снежні на базе парафіі Святой Тройцы прайшла сустрэча кіраўнікоў і дырэктараў парафіяльных Карытас Віцебскай дыяцэзіі, арганізатарам якой з'яўляўся дыяцэзіяльны і парафіяльны Карытас.

Дадатковая інфармацыя