Крама пры касцёле

  • Друкаваць

У нашым касцёле з 8 верасня 2006 года існуе невялічкая крамка, дзе любы вернік можа набыць рэлігійную літаратуру. Там ёсць малітоўнікі, спеўнікі, розныя часопісы, а таксама глыбокатэалагічныя творы аўтарства самаго папы Бэнэдыкта XVI ці, напрыклад, Яна Паўла ІІ. У крамцы ёсць шырокі выбар абразоў, фігурак і ружанцаў. Таму варта туды зайсці перад нейкім святам і зрабіць прыемны падарунак сваім блізкім.

Ад самага пачатку і да 2019 года належны парадак у крамцы падтрымлівала наша парафіянка Марына Ткач, цяпер гэтай справай займаецца Алеся Далгалёва. Вам дапамогуць зрабіць выбар той ці іншай рэчы, растлумачаць змест адпаведнай кнігі і прымуць замову. 

Таму шчыра запрашаем усіх ахвотных наведаць крамку пры нашым касцёле.