Легіён Марыі

  • Друкаваць

20090528004604Легіён Марыі быў заснаваны ў глыбоцкай парафіі 25 мая 2004 г. Гэта адбылося, калі члены Прэзідыума Маці Божай Падхорнай склалі абяцанні. Гэта былі Гінько Вераніка, Лаўрыновіч Гертруда, Марозава Іна, Салодкая Тэрэза, Фурс Гэлена, Пятровіч Ірэна. Варта зазначыць, што ініцыятарам і натхняльнікам ідэі па заснаванні Легіёна ў Глыбокім быў кс. Кшыштаф Мікалайчык, тагачасны пробашч парафіі.

Першай і асноўнай задачай легіянераў стала апостальская дзейнасць. Яны пачалі штотыдзень хадзіць у шпіталь і інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Па сённяшні дзень такая праца легіянераў вельмі неабходная. Такім чынам, яны дапамагаюць святарам хутка і дакладна знайсці людзей, якім патрэбна споведзь ці прыняцце Св. Камуніі. Акрамя таго, легіянеры дбаюць пра чысціню і парадак у касцёле а таксама з’яўляюцца памочнікамі ва ўсіх іншых парафіяльных працах. Можна з упэўненасцю сказаць, што паслуга легіянераў у глыбоцкай парафіі проста незаменная.

На самым пачатку Прэзідыўм Маці Божай Падхорнай налічваў 14 актыўных легіянераў і 28 дапаможных. Актыўныя легіянеры: Гінько Вераніка, Салодкая Тэрэса, Фурс Гэлена, Курулёва Яніна, Цырук Анатоль, Губская Ірына, Касінская Ганна, Карніловіч Ганна, Ткачонак Тадэвуш, Курдзека Яніна, Мікаілава Ірына, Паўловіч Ірына, Рысева Алена, Салодкая Валянціна.

20090528005555Існаванне і плённая дзейнасць Легіёна Марыі немагчымая без пастырскай апекі духоўнага апекуна. Імі напрацягу некалькіх гадоў былі кс. Уладзімір Мазалеўскі, дк. Славамір Самковіч, кс. Андрэй Трачык, кс. Эдвард Нарадоўскі, кс. Віктар Місевіч, кс. Аляксей Юркайць, кс. Яўген Міхайлаў.

Легіянеры Прэзідыума Маці Божай Падхорнай у Глыбокім настолькі прасякнуліся ідэямі руху, што захацелі паспрыяць заснаванню новых прэзідыумаў у Віцебскай дыяцэзіі. Дзеля гэтага ў такой інтэнцыі праводзіліся шчырыя ружанцовыя малітвы і актывізавалася апостальская дзейнасць у рэгіёне. Божы Провід дазволіў заснаваць 6 новых прэзідыумаў, якія ўжо цалкам самастойныя і актывізуюць мясцовае парафіяльнае жыццё. Храналагічнае утварэнне новых прэзідыумаў выглядала наступным чынам:

  1. Докшыцы, Прэзідыум Маці Божай Ружанцовай, люты 2005 г.
  2. Дзеркаўшчына, Прэзідыум Маці Божай Шкаплернай, 28.10.2006 г.
  3. Ахрэмаўцы, Прэзідыум Маці Божай Вострабрамскай, 11.02.2008 г.
  4. Дунілавічы, Прэзідыум Маці Божай Лёрэтанскай, 03.03.2008 г.
  5. Лучай, Прэзідыум Маці Божай Фацімскай, 05.10.2008 г.
  6. Верхнядзвінск, Прэзідыум Маці Божай Нястомнай Дапамогі, 20.11.2010 г.

Такая вялікая колькасць новых прэзідыумаў стала прычынай заснавання ў глыбоцкай парафіі Святой Тройцы Курыі Легіёна Марыі. Адбылося гэта 15 верасня 2007 г. Курыя носіць імя Маці Божай Балеснай. У яе склад уваходзіць 6 прэзідыумаў.

2018 год: Легіянеры Глыбоцкай курыі аднавілі сваю прысягу на вернасць Каралеве Легіёну >>

2019 год: Глыбоцкія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Панне Марыі>>