Гісторыя і заснавальнік Руху для Лепшага Свету

  • Друкаваць

mmmРух для Лепшага Свету (iт. Movimento per il Mondo Migliore) быў заснаваны ў Італіі езуітам айцом Рыкарда Ламбардзі (1908-1979), які пасля Другой сусветнай вайны прапаведаваў неабходнасць глыбокага абнаўлення свету. Айцец Ламбардзі быў блізкім паплечнікам Папы Пія XII, які 10 лютага 1952 году ў спецыяльным пасланні заклікаў да намагання будаваць лепшы свет, паводле сэрца Божага. Папскае пасланне лічыцца афіцыйным аглашэннем у Касцёле руху адновы - Руху для Лепшага Свету.

Важным прынцыпам працы Руху павінна было быць імкненне да абнаўлення свету праз абнаўленне Касцёла. Рух для Лепшага Свету дзейнічае дзеля таго, каб пабудаваць новы, больш чалавечны свет, зліквідаваць бар'еру і нянавісць, а гэта можа здзейсніцца толькі дзякуючы Езусу Хрысту. Удзельнікі руху клапоцяцца пра тое, каб свет быў больш падобны да сямейнай супольнасці, імкнуцца каб ажывіць жыццё парафіі.

Айцец Ламбардзі быў перакананы, што дзеля выкананя гэтай місіі патрэбна група людзей, якая будзе аб’ядноўваць у сабе ўсе пакліканні ў Касцёле. Асаблівую ролю ў гэтай групе маюць выконваюць людзі свецкія - Група, якая цяпер называецца Службай Анімацыі Супольнасці. Яна выконвае сваю місію пры дапамозе метаду адчытання "знакаў часу" і рэалізацыі загадаў Другога Ватыканскага Сабору.

Рух для Лепшага Свету могуць утвараць мужчыны і жанчыны розных нацыянальнасцяў, розных культур, розных прафесій і розных сацыяльных паходжанняў. Гэтыя людзі ўдзельнічаюць у розных формах жыцця, якія існуюць у Касцёле, так што яны могуць быць: асобамі свецкімі, духавенствам (біскупы, святары, дыяканы); могуць прыналежыць да законных кангрэгацый.

Асновай духоўнасці Руху для Лепшага Свету з’яўляецца жыццё ў еднасці Народа Божага. Жыць у еднасці Народа Божага азначае жыць у камуніі з Богам, які ўваходзіць у гісторыю чалавецтва. Асновай гэтай камуніі з'яўляецца аб'яднанне Хрыста з кожным чалавекам праз уцелаўленне і змертвыхпаўстанне.

Рух для Лепшага Свету бярэ удзел ў абнаўленні Касцёла больш чым у 40 краінах па ўсім свеце. У нашай парафіі Рух для Лепшага Свету пачаў сваю дзейнасць у 2007 годзе.