Святыя Місіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.10.2025 23:05
З 19 па 26 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім праходзілі Святыя Місіі - адмысловы час паглыблення веры. З намі гэты час правялі айцы - рэдэмптарысты Віктар Бохан і Андрэй Урублеўскі.
Кожны дзень меў сваю тэму, не быў падобны адзін на адзін і пачынаўся гімнам і заклікам да Духа Святога.
Расклад Святых Місій
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.10.2025 15:56

Практыка правядзення місій вядома з даўніх часоў хрысціянства. Гэта адмысловыя паглыбленыя рэкалекцыі, якія праводзяцца звычайна кожныя 10 гадоў для ўсёй парафіі. Мэта місій — умацаванне і аднаўленне жыцця. Звычайна місіі доўжацца цэлы тыдзень. Па запрашэнні пробашча прыязджаюць святары-місіянеры, якія прапаведуюць вернікам асноўныя праўды веры і маральнасці. У парафіі адбываюцца набажэнствы, а напрыканцы місіі вернікі спавядаюцца, прымаюць святую Камунію і маюць магчымасць атрымаць поўны адпуст. У апошні дзень адбываецца ўрачыстае асвячэнне місійнага крыжа, які місіянеры ўсталёўваюць перад касцёлам. Карыстаючыся гэтым часам, кожны вернік можа лепш адкрыць сваё сэрца Богу.
Ліст ад пробашча
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.10.2025 15:42
ЕЗУС ХРЫСТУС ТОЙ САМЫ ЎЧОРА, I СЁННЯ, I НАВЕКI!
Дарагія Парафіяне! Браты і Сёстры!
Рэдка прыходзіцца Вам атрымоўваць допісы ад святара. Часцей прыходзіцца звяртацца да Вас з касцельнай амбоны, прамаўляючы казанне, або парафіяльныя аб’явы.
35 гадоў служэння сясцёр францішканак Сям'і Марыі ў Беларусі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.09.2025 12:11
21 верасня ў нашым касцёле адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 35 гадоў служэння сясцёр францішканак Сям'і Марыі ў Беларусі і менавіта ў глыбоцкай парафіі.
На юбілейную ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, святары і кансэкраваныя асобы з суседніх парафій, прадстаўнікі мясцовай улады. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся пробашч парафіі Святой Тройцы ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч.
“Ружы кладзём ля стоп тваіх, Марыя”: пілігрымка #ГлыбокаеБраслаў2025
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.08.2025 11:34
20 жніўня ў 11 раз вырушыла пілігрымка з Глыбокага ў Браслаў. Час пілігрымкі з’яўляецца асаблівым для яе ўдзельнікаў. У гэтым годзе да Маці Божай пад кіраўніцтвам кс. Мікалая Ціхановіча прыйшлі 85 пілігрымаў, сярод якіх большасць дзяцей і моладзі, якія пешшу пераадолелі 85 км. Разам ішлі 3 святары, дыякан і 3 семінарысты.











