Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень - 2022
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.04.2022 15:50
На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у нашай парафіі.
Рэкалекцыі для ўпартых. Вялікі пост-2022
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.04.2022 15:49
З 7 па 9 красавіка ў нашай парафіі праходзілі духоўныя практыкаванні перад святам Уваскрасення Пана. Праводзіў рэкалекцыі айцец францішканін Яўген Голуб з Івянца.
Запрашаем да прагляду рэкалекцыйных навук і больш дасканалай падрыхтоўкі да велікодных святаў.
Глыбоцкія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Маці Божай
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.03.2022 16:14
26 сакавіка ў касцёле Святой Тройцы адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі — Acies. «Acies» — гэта асабістае і калектыўнае пацвярджэнне адзінству вернасці Легіёну.
Глыбоцкая парафія прысвяціла Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.03.2022 15:02
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, наша парафія далучылася да Чыну прысвячэння чалавецтва, а асабліва Расіі і Украіны, Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Як браць прыклад і развіваць сваё служэнне на ўзор св. Юзафа разважалі мужчыны падчас фармацыйнай сустрэчы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.03.2022 14:42
19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у Глыбокім адбылася першая фармацыйная сустрэча мужчын. Такі фармат быў выбраны нездарма, бо ўдзел прынялі 15 мужчын - гэта чальцы ружанцовага кола святога Юзафа і святога айца Піа, а таксама тыя, якія прымаюць удзел у спатканнях сем’яў, якія ладзяцца ў нашай парафіі кожную трэцюю сераду месяца.