Віншуем кс. Мікалая з імянінамі!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.12.2021 16:11
Паважаны кс. Мікалай! Шчыра віншуем Вас з днём Вашага нябеснага апекуна!
Па Божаму Провіду Вам падаравана заступніцтва мудрага, поўнага любові і цудаў, святога Мікалая. Своеасаблівым цудам стала і Вашае з'яўленне ў нашай парафіі, бо толькі па волі Божай, той запал і адданасць, з якімі Вы аздараўляеце нашы сэрцы, не інакш як цудам назваць нельга.
"Назарэтанскія Андрэйкі" ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.12.2021 17:07
Андрэйкі – вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы не толькі дзецьмі і моладдзю, але і дарослымі. Такія сямейныя “запусты” ўпершыню адбыліся пры Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы. 27 лістапада на свята сабраліся 11 сем’яў з Глыбокага і Мінску, якія належаць да супольнасці Назарэт. Гэта ўдзельнікі Асацыяцыі Найсвяцейшай Сям’і пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту.
Глыбоцкія мужчыны разважалі над асобай Давіда на рэкалекцыях у Мінску
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.11.2021 15:10
З 5 па 7 лістапада ў Мінску прайшлі рэкалекцыі для мужчын з Асацыяцыі Найсвяцейшай Сям'i пры кангрэгацыi Сясцер Найсвяцейшай Сям'i з Назарэту.
Тэмай рэкалекцый была асоба Давіда. Мужчыны на працягу гэтых дзён чыталі 1 кнігу Царстваў і разважалі над некаторымі гісторыямі з жыцця Давіда.
2 лістапада - успамін усіх памерлых вернікаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.11.2021 16:21
Сёння, 2 лістапада, Святы Касцёл збіраецца ў месцах спачынку нашых блізкіх і родных на могілках альбо ў капліцах і касцелах, каб аддаць Богу належную славу і выказаць праўду пра тое, што смерць не з’яўляецца Божым тварэннем, але наступствам граху. І таму Божы Сын узяў на Сябе смерць, каб раздзяліць лёс чалавека. Узяўшы на сябе смерць і ўваскросшы на трэці дзень, Хрыстос перамог усялякае зло і ўзяў уладу над смерцю. Мы сёння збіраемся на малітву не ў жалобе, але ў радасці ўваскрасення Хрыста.
1 лістапада - урачыстасць Усіх Святых
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.11.2021 15:40
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! І наш Гасподзь пайшоў у Дом Айца сапраўды падрыхтаваць нам месца. І гэтае месца зоймуць тыя, хто праз усё сваё жыццё будзе ісці шляхам Езуса Хрыста, шляхам крыжовым, шляхам адрачэння, але самае галоўнае, шляхам Любові.