Малітва за памерлых 1 і 2 лістапада

1i2 listapada 131 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Пасля ўрачыстай св. Імшы ўсе вернікі разам са святарамі вырушылі жалобнай працэсіяй на могілкі па вул Горкага. Падчас дарогі маліліся на ружанцы, дзе кожны мог успомніць сваіх родных памерлых і ахвяраваць за іх сваю малітву.

Расклад малітваў на могілках 2025

Наведванне і малітва на могілках падчас актавы:

Святыя Місіі

misii 39З 19 па 26 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім праходзілі Святыя Місіі - адмысловы час паглыблення веры. З намі гэты час правялі айцы - рэдэмптарысты Віктар Бохан і Андрэй Урублеўскі.
Кожны дзень меў сваю тэму, не быў падобны адзін на адзін і пачынаўся гімнам і заклікам да Духа Святога.

Расклад Святых Місій

kasciol

Практыка правядзення місій вядома з даўніх часоў хрысціянства. Гэта адмысловыя паглыбленыя рэкалекцыі, якія праводзяцца звычайна кожныя 10 гадоў для ўсёй парафіі. Мэта місій — умацаванне і аднаўленне жыцця. Звычайна місіі доўжацца цэлы тыдзень. Па запрашэнні пробашча прыязджаюць святары-місіянеры, якія прапаведуюць вернікам асноўныя праўды веры і маральнасці. У парафіі адбываюцца набажэнствы, а напрыканцы місіі вернікі спавядаюцца, прымаюць святую Камунію і маюць магчымасць атрымаць поўны адпуст. У апошні дзень адбываецца ўрачыстае асвячэнне місійнага крыжа, які місіянеры ўсталёўваюць перад касцёлам. Карыстаючыся гэтым часам, кожны вернік можа лепш адкрыць сваё сэрца Богу.

Ліст ад пробашча

listЕЗУС ХРЫСТУС ТОЙ САМЫ ЎЧОРА, I СЁННЯ, I НАВЕКI!
Дарагія Парафіяне! Браты і Сёстры!

Рэдка прыходзіцца Вам атрымоўваць допісы ад святара. Часцей прыходзіцца звяртацца да Вас з касцельнай амбоны, прамаўляючы казанне, або парафіяльныя аб’явы.