Легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Марыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.04.2021 12:26
24 красавіка 2021 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі — Acies.
Святы Пасхальны Трыдуум - 2021
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.04.2021 09:11
Вялікі чацвер. “У гэты вечар, калі Гасподзь устанаўлівае сакрамант Эўхарыстыі і Святарства, вы разам з намі. Мы - вашы пастыры, вашы духоўныя айцы, а вы - нашы духоўныя дзеці. Запрашаем з адкрытым сэрцам і ў спакоі Духа праслаўляць Госпада і слухаць, што Ён хоча сказаць нам. Самае галоўнае, Гасподзь хоча даць нам Сваю любоў, Сваю ласку і пяшчоту.”
Пальмовая нядзеля
- Падрабязнасці
- Апублікавана 28.03.2021 15:59
Вялікі Тыдзень, што распачынаецца ў Пальмовую нядзелю, – гэта час, калі мы павінны адкрыцца на Божую любоў і міласэрнасць. Перажыванне мук, смерці і ўваскрасення Езуса – па сутнасці, яскравае ўсведамленне таго, як моцна Усемагутны нас любіць і як моцна прагне, каб мы на Яго любоў адказвалі ўзаемнасцю.
Велікапосныя рэкалекцыі (+відэа)
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.03.2021 16:13
З 25 па 27 сакавіка ў нашай парафіі праходзяць духоўныя практыкаванні перад святам Уваскрасення Пана. Праводзіць рэкалекцыі айцец езуіт Віктар Жук, пробашч парафіі Святога Уладзіслава ў Віцебску.
Сястра Людміла Рубніковіч на "Радыё Марыя"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.03.2021 14:00
У перадачы ""Пакінулі ўсё і пайшлі за Ім". Манаства на Беларусі" сястра Людміла распавядае пра кангрэгацыю Сясцёр францішканак Сям'і Марыі, яе заснавальніка і гісторыю ўзнікнення. Таксама сястра падзялілася са слухачамі сваім досведам служэння ў розных краінах.