Адпачынак для дзяцей з прытулку

IMG 71387 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці ў нашай парафіі для дзетак з сацыяльнага прытулку парафіяльны Карытас арганізаваў адпачынак.

 

ПРАЧНІЦЕСЯ!

Аб трагічнай сітуацыі ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы піша ў сваім блогу Габрыэла Дурчык, медсястра ў лякарні для пігмеяў у Багандоу. 

 

"Мы знаходзімся ў Сярэднеафрыканскай Рэспубліцы, краіне, дзе ёсць паўстанне. Наша жыццё знаходзіцца ў небяспецы, але мы не хочам выязджаць. Мы баімся, але мы ўпэўненыя, што мы тут патрэбны, каб выканаць сваю місію. Гэта залежыць ад вас ці нашы намаганні не будуць марнымі. Такім чынам, яшчэ раз прашу вас ад усяго сэрца: ПРАЧНІЦЕСЯ!" - піша місіянерка з Тарнаўскай дыяцэзіі. У Багандоу разам з ёй працуюць польскія місіянеры: кс. Мечыслаў Паяк, Эла Врык, дырэктар бальніцы для пігмеяў, Мар'яна Такарчык, лабарант, Ізабэла Цыва, аптэкарка і палітолаг.

 

Таленавітыя ўдзельнікі конкурсу “Пан уваскрос, сёння жыве!” заахвоцілі дзяліцца сваімі талентамі

IMG 0036 1Дух Святы, нагадвае кожнаму з нас, што аб веры трэба казаць. Нам, хрысціянам, здаецца, што мы маем веру, але мець веру і мець глыбіню веры – розныя рэчы. «Вера без учынкаў мёртвая» - казаў апостал Павел. Дзякуючы ёй мы адчыняем Пану Богу дзверы, прагнем дзяліцца сваёй радасцю, дарамі і талентамі. Як мы ўсе памятаем з прыпавесці, як чалавек закапаў талент у зямлю замест таго, каб памнажаць і Пан Бог яго прагнаў ад сябе. Вера дае памкненне да добрых спраў, напаўняе любоўю адзін да аднаго і заахвочвае чалавека расці духоўна.

Віншуем з Днём Нараджэння!

 


Шаноўная с. Алена!

 

29052012660Ад імя ўсіх парафіян віншуем Вас з Днём Нараджэння!

Жадаем вялікай радасці, хрысціянскай любові і надзеі. Няхай Езус заўсёды трымае за руку і благаслаўляе кожную хвіліну Вашага жыцця, а прыкладам пакоры будзе Маці Божая, якая заўсёды ахінае Вас сваёй Мацярынскай Апекай!
Няхай усе мары здзяйсняюцца!!!

 

Вялікдзень у бальніцы


IMG 7019Святочную нядзельную раніцу абуджаў голас “Хрыстос Уваскрос!” і чулася ў адказ “сапраўды Ўваскрос!”