Глыбоцкая супольнасць "Маці ў малітве" адзначыла свой першы юбілей

5god mamy 6У нядзелю, 11 снежня, рух “Маці ў малітве”, які налічвае 45 матуль-глыбачанак, адзначыў сваё 5-цігоддзе. Супольнасць у нашай парафіі паўстала з натхнення Духа Святога па прапанове пробашча Мікалая Ціхановіча і старшыні парафіяльнай рады, маці святара Ядвігі Саўчанка.

Кошык белых руж для нашай Мамачкі Марыі

8snieznia 118 снежня Каталіцкі Касцёл перажывае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Адно з найпрыгажэйшых святаў нашай Нябеснай Маці, дзе хочам асаблівым чынам выразіць удзячнасць Богу за Яго цудоўныя Айцоўскія планы ў адносінах да чалавечага роду, дзе праз Беззаганнае лона з Яе сэрца Гасподзь падрыхтаваў месца Свайму Сыну, такім чынам рыхтуючы новага Адама, рыхтуючы новае чалавецтва, адноўленае ласкай збаўлення ў будучым. 

Віншуем кс. Мікалая з імянінамі!

imianiny ksM 46 снежня ўспамін свайго нябеснага заступніка адзначыў наш пробашч кс. Мікалай.

Глыбоцкія парафіяне прынялі ўдзел у Першай дыяцэзіяльнай сустрэчы ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым

braslau addcz 1529 кастрычніка ў Браславе ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў адбылося першае дыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ). На сустрэчу прыбылі групы з Глыбокага, з Полацка, з Мёраў, з Паставаў, прысутнічалі і мясцовыя вернікі.

Маленькія глыбачане далучыліся да малітоўнай акцыі “Мільён дзяцей моліцца на ружанцы”

ruzhanets 08У Мінскім Хрысціянскім Сацыяльным цэнтры 18 кастрычніка адбылася супольная малітва “Мільён дзяцей моліцца на ружанцы”. Гэта сусветная ініцыятыва, арганізаваная Папскім фондам “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”.

Упершыню такая ружанцовая малітва адбылася ў 2005 годзе ў Каракасе, сталіцы Венесуэлы. Падчас малітвы групы дзяцей у прыдарожнай каплічцы, прысутныя жанчыны, адчулі глыбокую блізкасць Панны Марыі. Ім адразу прыгадалася абяцанне айца Піа: “Калі мільён дзяцей разам памоляцца Ружанцам, свет зменіцца.”