"Каталіцкі Веснік" аб’яўляе конкурс прыгажосці

2828 main 1 6474e188aa0e4a758f7b60b2e0c36b37Усе ведаюць, што беларускія дзяўчаты вельмі прыгожыя. Аднак не ўсе ведаюць, што іх прыгажосць паўней раскрываецца ў сціпласці. Таму запрашаем усіх ахвотных дзяўчат прыняць удзел у конкурсе прыгажосці “Прыгажуня Весніка”.

Спаборніцтва будзе праходзіць на сайце catholicnews.by – электроннай версіi газеты “Каталіцкі Веснік”.

Новыя паступленні духоўнай літаратуры

2ywiIDUbj6AУ нашай парафіяльнай краме адбыліся новыя паступленні духоўнай літаратуры, такіх напрамкаў як псіхалогія, сямейная псіхалогія, кнігі па выхаванню дзяцей, па ўдаскаленню і паглыбленню веры, малітоўнікі, Бібліі, а таксама шмат яшчэ чаго цікавага. Спадзяемся, што кожны з Вас знойдзе штосьці цікавае для сябе, сваіх родных і знаёмых.

З вялікай радасцю чакаем Вас усіх!

4 мая ў Глыбокім адбылася фотамайстэрня

IMG 13274 мая ў Глыбокім адбылася доўгачаканая фотамайстэрня “Рэпартажная фатаграфія. Як паказаць падзею трыма фотаздымкамі”. Запрошаным госцем быў Аляксандр Зянкоў, фатограф з Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. Арганізатарам майстэрні стаў рэдактар “Каталіцкага Весніка” кс. Віктар Місевіч.

Майстэрня сабрала шматлікіх аматараў фотаздымкаў з розных куткоў Беларусі, а менавіта: Глыбокае, Мінск, Паставы, Варапаева, Шуміліна, Наваполацк, Ліда і Баранавічы. Спадар Аляксандр звярнуў увагу на такія пытанні: як працаваць з цыфравой апаратурай і правільна ёй карыстацца, а таксама на тое, як зрабіць правільны фотарэпартаж з падзеі некалькімі здымкамі, каб зацікавіць чытача інфармацыяй.

Першая св.Імша адбылася ў адбудаванай капліцы ў Глыбоцкай бальніцы

IMG 4847Ужо шмат гадоў cвятыя Імшы ў Глыбоцкай бальніцы ладзіліся кожны тыдзень у невялічкім памяшканні, якое служыць тэрапеўтычнаму аддзяленню ў якасці сталовай. 28 красавіка 2013 года ўпершыню адбылася св. Імша ў капліцы, у памяшканні якой некалькі дзён таму быў яшчэ рамонт.

Глыбоцкія валанцёры наведалі Лепельскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

IMG 7297

 

17 красавіка 2013 года прадстаўнікі парафіяльнага Карытас г. Глыбокае на чале з пробашчам кс. Мечыславам Янчышынам наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў г. Лепель (Віцебская дыяцэзія).