Прывітанне з далёкай Афрыкі

 

ks1 1+ Пахвалёны Езус Хрыстус, аллелюя!!!

Толькі што атрымалася сувязь, значыць спачатку хачу падзякаваць за пажаданні і памяць, потым хачу перадаць прывітанне Вам усім і сказаць, што я таксама вельмі рады, што яшчэ не забылі.  А цяпер трэба выканаць тое, што калісьці паабяцаў напісаць, калі пачнуць забіваць людзей. І вось пачалося. У Пальмовую нядзелю рэбэлянты ўвайшлі ў сталіцу, кралі ўсё і паўсюды, паразбівалі вялікія стацыі з палівам, пабілі некаторых святароў, гвалтавалі жанчын і пры гэтым усім сказалі, што прыходзяць даць мір і супакой. Жудасна проста. На сённяшні дзень нічога яшчэ не скончылася, кожны дом, ці багаты, ці бедны наведваюць і крадуць. Шмат людзей ўцякло ў лес, некаторыя зараз пачынаюць вяртацца, але няма да чаго.

Рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус наведаюць Глыбоцкую парафію

 

2013-04-05-teresa3Беларусь стане 76-й краінай свету, якая прыме рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Перад беларусамі рэлікварый з парэшткамі святой ужо прымалі ў сваіх краінах усе нашы суседзі, а таксама жыхары ЗША, Аўстраліі, Філіпінаў, Бразіліі, Ірака, Лівана, Сейшэльскіх астравоў і г.д.


У Беларусі перэгрынацыя распачнецца 1 чэрвеня ў мінскай архікатэдры, а завяршыцца ў катэдральным касцёле Віцебска 28 жніўня.

 

Запрашаем на фотамайстэрню з Аляксандрам Зянковым

4 мая 2013 года ў г. Глыбокае Віцебскай дыяцэзіі пройдзе майстэрня з вядомым фатографам Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандрам Зянковым.

У праграме прадугледжана:


1. Рэпартажная фатаграфія. Што трэба ведаць і ўмець фотажурналісту?;
2. Для чаго мы ілюструем тэставыя матэрыялы?;
3. Рэпартаж трыма кадрамі (+практыка);
4. Пункт здымкі - як выбраць і што фатаграфаваць (+практыка);
5. Для чаго ў фатаграфіі расстаўляць акцэнты?;
6. Падрыхтоўка фотаздымкаў да публікацыі.

Міласэрнасць не мае межаў

IMG 7232 1Ужо не ў першы раз на нашу парафію прыходзіць гуманітарная дапамога ад Мальтыйскай службы дапамогі г. Фехта (Германія). Сярод апошніх атрыманых рэчаў быў ровар, які прызначаны для Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН).

Адпачынак для дзяцей з прытулку

IMG 71387 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці ў нашай парафіі для дзетак з сацыяльнага прытулку парафіяльны Карытас арганізаваў адпачынак.