У Глыбокім адбылася перадкалядная пастырская сустрэча для аднаго з трох рэгіёнаў Віцебскай дыяцэзіі

aplatak sviatary 2113 снежня ў касцёле Святой Тройцы сустрэліся святары і кансэкраваныя асобы Глыбоцкага рэгіёну. У спатканні прынялі ўдзел Старшыня ККББ, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, прадстаўнікі курыі і духавенства з чатырох дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі – Мёрскага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага.

Семінарыст з Глыбокага атрымаў сутану

tyszko sutana 0511 снежня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне студэнт трэцяга курса і наш парафіянін Антон Тышко атрымаў духоўны строй – сутану. 

Раратнюю Імшу ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі ўзначаліў у гэты дзень біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх благаславіў сутану, якую затым семінарыст апрануў у закрыстыі.

8 снежня наша парафія прысвяціла сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі

8sniezhnia 088 снежня – ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, нашай Нябеснай Маці. Каталіцкі Касцел мае асаблівы прывілей ушаноўваць Найсвяцейшую Панну Марыю ў гэту ўрачыстасць. Так Божы Провід вёў прыгожа, што да гэтай праўды Касцёл дарастаў, дарастаў духоўна, хаця свядомасць Божага народу была заўсёды вельмі глыбока з’яднаная з пабожнасцю Марыі.

Віншуем кс. Мікалая з імянінамі!

imianiny 9Паважаны кс. Мікалай! Шчыра віншуем Вас з днём Вашага нябеснага апекуна!

Па Божаму Провіду Вам падаравана заступніцтва мудрага, поўнага любові і цудаў, святога Мікалая. Своеасаблівым цудам стала і Вашае з'яўленне ў нашай парафіі, бо толькі па волі Божай, той запал і адданасць, з якімі Вы аздараўляеце нашы сэрцы, не інакш як цудам назваць нельга.

"Назарэтанскія Андрэйкі" ў Глыбокім

andrejki nazaret 22Андрэйкі – вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы не толькі дзецьмі і моладдзю, але і дарослымі. Такія сямейныя “запусты” ўпершыню адбыліся пры Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы. 27 лістапада на свята сабраліся 11 сем’яў з Глыбокага і Мінску, якія належаць да супольнасці Назарэт. Гэта ўдзельнікі Асацыяцыі Найсвяцейшай Сям’і пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту.