Кс. Вячаслаў Пялінак: "Касцёл не хоча вайны: ніколі і нідзе"

  • Друкаваць

pialinak15 лютага, 25 год таму, Савецкі Саюз вывеў войскі з Афганістана. Праз гэтую вайну прайшло больш за 500 тысяч вайскоўцаў.

У Глыбокім, у парку Перамогі, прайшоў мітынг, прысвечаны 25-годдзю вываду войскаў з Афганістана. Па словах намесніцы старшыні Глыбоцкага райвыканкама Галіны Унуковіч, гэты дзень не толькі дзень памяці ўсіх загінулых, але і выказванне падзякі ўсім тым, хто вярнуўся дадому з гэтай вайны.


Прынялі ўдзел у акцыі таксама праваслаўны і каталіцкія святары. Кс. Вячаслаў Пялінак, вікарый Глыбоцкай парафіі звярнуўся да прысутных: "Сёння мы вельмі часта вымаўляем гэтае жахлівае слова "вайна", якая на ўсіх мовах гучыць жахліва. Якой бы не была вайна справядлівай, часам яна неабходная, калі трэба бараніць свой дом, сваю зямлю, але яна заўседы жахлівая, бо імены, якія тут гучалі - гэта жывыя людзі, гэта людзі, у якіх былі свае мары, сваё каханне, юнацкія подзвігі тут на гэтай зямлі. І ўсе гэта перакрэслівае адно жахлівае слова - вайна. Цудоўна, што мы збіраемся ў такія моманты разам, і царква і касцел, і свецкія ўлады, каб сказаць сенняшняму свету, даць пасыл "Мы не хочам вайны: ніколі і нідзе".(...) Вайна не можа вярнуцца на гэту зямлю. Мы хочам жыць у супакоі!"

На заканчэнне прамовы святар заахвоціў памаліцца разам за ахвяр гэтай вайны малітвай "Ойча наш".

Поўны тэкст прамовы можна праслухаць на сайце catholicnews.by.