Новы асартымент духоўнай літаратуры (+фота)

  • Друкаваць

litaratura1"Добрая кніга адчыняецца з чаканнем,
а зачыняецца з прыбыткам"
Амос Бронсан Олкотт


Хочам паведаміць Вам, што ў нашу парафіяльную краму паступіла новая літаратура, якая дасць Вам “прыбытак” у выглядзе новых і глыбокіх ведаў, душэўнага супакою і, вядома ж, добрага настрою.

Сярод літаратуры Вы знойдзеце:

  • кнігі для дарослых, якія навучаць будаваць правільныя і “здаровыя” адносіны ў сям’і, дапамогуць разабрацца ў сабе і сваім рэлігійным жыцці;
  • кнігі для моладзі, дзе дадзены такія вечныя і важныя пытанні як знешні выгляд і прыгажосць; каханне і сяброўства; адносіны з бацькамі і сябрамі; рэлігійнае жыццё і еднасць з Богам у штодзённым жыцці;
  • кнігі для дзяцей.

А таксама вялікі выбар Біблій.
Будзем рады дапамагчы кожнаму знайсці кнігу на свой густ.

 

litaratura1

 

litaratura2

litaratura3