Яшчэ адзін адпуст у нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 17.07.2014 15:15
Дзякуючы намаганням пробашча Мечыслава і з дазволу біскупа Алега, 16 ліпеня, свята Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль, будзе адзначацца ў нашай парафіі больш урачыста, а менавіта залічана як адпустовая ўрачыстасць у Глыбоцкай парафіі.
Урачыстасць Маці Божай Шкаплернай Падхорнай Глыбоцкай адзначылі 16 ліпеня ў Глыбокім. Падчас гаміліі кл. Аляксандр Івашчонак, які навучаецца ў Італіі, распавеў пра карані гэтага свята, пра гісторыю Глыбоцкага абраза.
Старэйшыя людзі яшчэ памятаюць як раней адзначалася гэтае свята ў нашай святыні. Таму на св. Імшы вернікаў было шмат, асабліа раніцай можна было заўважыць людзей сталага ўзросту, якія з вялікай радасцю сустрэлі навіну пра другую адпустовую ўрачыстасць, а менавіта Маці Божай Шкаплернай.

У капліцы Маці Божай Падхорнай Глыбоцкай праз увесь дзень была адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта.

Падчас вячэрняй Эўхарыстыі разам з глыбоцкімі вернікам маліўся Апостальскі візітатар грэка-каталікоў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

