Спатканне “Мы разам!” для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў пройдзе ў Глыбокім

  • Друкаваць

den invalidov24 кастрычніка 2014 года парафія Святой Тройцы г. Глыбокае арганізуе спатканне “Мы разам!” для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў.


Людзі непадобны адзін да аднаго. Яны адрозніваюцца знешнім выглядам, характарам, паводзінамі. Але ўсіх аб’ядноўвае адно: права на захаванне сваёй індывідуальнасці, права на міласэрнасць з боку іншых.

Запрашаем прыняць удзел у гэтай падзеі і з радасцю і надзеяй чакае Вас.

На сустрэчу запрашаем індывідуальныя асобы, а таксама дэлегацыі з раёнаў, незалежна ад канфесіі.

Мэта спаткання:
• інтэграцыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадстве;
• адкрыццё грамадства на інвалідаў;
• заахвочванне людзей да хрысціянскіх каштоўнасцей праз учынкі міласэрнасці.

Пра ўдзел і колькасны састаў просім паведаміць да 30.09.2014 г.
Кантактная інфармацыя: +37529 5918280 – Іна Вайцяховіч або e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Праграма мерапрыемства:

10.30-10.45 – з’езд удзельнікаў, урачыстае прывітанне ўдзельнікаў мерапрыемства (Касцёл Святой Тройцы);
10.45-11.00 – шэсце ад касцёла Святой Тройцы да Гарадскога дома культуры;
11.00-13.00 – гульні, пачастункі, прадстаўленне лялечнага тэатра (Гарадскі дом культуры, вул. Камуністычная, 10);
11.30-12.10 – круглы стол з удзелам бацькоў, апекуноў асоб з абмежаванымі магчымасцямі, святароў, прадстаўнікоў мясцовай улады, супрацоўнікаў ДКТ “Карытас”, тэрытарыяль-нага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзяржаўнай установы спецыяльнай адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі" і інш. (Гарадскі дом культуры, вул. Камуністычная, 10);
13.00-14.00 – абед (УА “Сярэдняя школа №2”, вул. Вольная, 21);
14.00-15.30 – канцэрт (Гарадскі дом культуры, вул. Камуністычная, 10);
15.30-16.00 – ад’езд удзельнікаў.