Віншуем святароў!

  • Друкаваць

cvety28 верасня кс. Вячаслаў святкуе дзень імянінаў, а 29 верасня кс. Славамір адзначае дзень нараджэння.


Віншуем нашых шаноўных і дарагіх нашаму сэрцу святароў!

Беражыце дар святарства, а ўсмешка і пачуццё гумару няхай заўсёды суправаджаюць вас.

Цешцеся сусветам і атрымлівайце асалоду ад сустрэчы з людзьмі, няхай вашыя сэрцы перапаўняе любоў, якой будзеце дзяліцца з патрабуючымі.

Няхай добры Бог, які паклікаў вас дасць вашаму жыццю сэнс.

Няхай Святы Дух напаўняе сваім святлом кожны дзень вашай святарскага служэння, Езус заўсёды будзе вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца.