Віншаванне з Вялікаднем

  • Друкаваць

ten-jezus-jst-ladny"Чаму шукаеце жывога спаміж памерлымі? Яго тут няма, Ён уваскрос!"
Ян 24, 5

Дарагія браты і сёстры!

Зноў мы чуем радасны вокліч “Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!” Зноў мы радуемся вялікай перамозе нашага Пана над уладай смерці. Зноў перажываем Пасху Хрыста і просім Уваскрослага Госпада блаславіць нас, нашыя сем’і і нашу Краіну.

Анёл звяртаецца да жанчын, якія засмучаныя стаяць ля магілы, і пытаецца, чаму шукаюць Жывога спаміж памерлымі. Нам сапраўды цяжка знайсці Бога сярод суму і роспачы, цяжка ўбачыць Яго прысутнасць, калі нашы сэрцы перапоўненыя песімізмам і крыўдамі, калі мы занадта моцна трымаемся сваіх расчараванняў і не хочам забыць пра нядаўнія няўдачы. Хрыстос Уваскрослы хоча ўнесці ў нашае жыццё надзею і радасць, спадзяванне на новыя перамогі і дасягненні.

Браты і сёстры, нягледзячы на шматлікія праблемы, якія існуюць вакол нас, давайце паверым у моц Змёртвыхпаўстання, у перамогу дабра над злом, радасці над роспаччу, а прабачэння над помстаю.

Даверым нашае жыццё і ўсё, што перапаўняе нашае сэрца Уваскросламу Пану. Добрых Святаў Пасхі, вялікага супакою Вашым сем’ям.

Ад імя усяго Глыбоцкага дэканату пробашч касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім ксёндз пралат Мечыслаў Янчышын.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

get img