Віншуем кс. Віктара з гадавінай святарства

  • Друкаваць

misevich15 мая 2004 года ў нашым парафіяльным касцёле кс. Віктар Місевіч прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Уладзіслава Бліна. Мінула 11 год і кс. Віктар служыць у нашай святыні.

 Шаноўны ксёндз Віктар!

Прыміце ад парафіянаў
Букет з найпрыгажэйшых віншаванняў
Вас з гадавінай службы беззаганнай
з днём памятных свяцейшых абяцанняў,
Што склалі ўрачыста перад Богам.
І годна іх спаўняеце штодзённа
Не толькі ружамі, а цернямі дарога
Усеяна. Але ж багацце плёну
Ўжо відаць у многім:
у пакоры, у прастаце, у шчырасці, у працы.
Зялёны травень дорыць кветак мора,
Як хораша Вы можаце ўсміхацца!
Хай гэты дзень будзе сапраўды святам,
Прыміце шчырыя падзякі словы.
За Ваш такі духоўны плён багаты,
Прынесены служэннем адмысловым
Касцёлу, "Весніку", парафіянам.
На жыццядайнай вечнай ніве Божай,
За сціпласць Вашу і самаадданасць
удзячны і чытач, і вернік кожны.
Пакліканне...
Яно нябесным знакам
Для тых, хто міласэрна быў абраны.
Няхай жа вера моцная, жывая
І сціпласць слоў і глыбіня казанняў
На лепшае нас, вернікаў, натхняе.
Са святам! Вам складаем пажаданне!