1 верасня кс. Мікалай наведаў школьную лінейку

  • Друкаваць

1 verasnia1 верасня - звініць школьны званок і заклікае ўсіх дзяцей на ўрокі. Скончыліся канікулы, распачынаецца новы навучальны год. Для кагосьці гэта першыя крокі ў навуцы, а хтосьці мае ўжо за плячыма 10 год і распачынае свой апошні год навучання ў школе.

На лінейку звычайна запрашаюць шматлікіх гасцей, спонсараў. Вельмі радасна, калі адміністрацыя школы не забывае і пра духоўны аспект. У Глыбокім ужо стала традыцыяй на лінейку запрашаць святароў.

Вось і на гэты раз, у сярэдняй школе №2 да вучняў, настаўнікаў і бацькоў звярнуліся кс. Мікалай Ціхановіч і праваслаўны святар Мікалай. Кс. Мікалай Ціхановіч благаславіў усіх вучняў, настаўнікаў, выхавацеляў і бацькоў на новы навучальны год.

1 verasnia1

1 verasnia2

1 verasnia4

1 verasnia5