Памерла с. Тэрэза Папко
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.11.2015 16:53
7 лістапада 2015 года - у першую суботу месяца, у актаве ўрачыстасці Усіх Святых - Пан паклікаў да Сябе сястру Тэрэзу Папко з Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям'і Марыі, якая на працягу амаль двух гадоў (2012-2014) была настаяцельніцай кляштару ў Глыбокім.
Пахаванне адбудзецца 10 лістапада ў Варшаве.
Сястра Тэрэза нарадзілася 27 мая 1943 года ў мясцовасці Ліпняк. Ад маладосці падтрымлівала сувязь з Кангрэгацыяй сясцёр францішканак, дзе знаходзілася яе цёця. У 1969 годзе пасля заканчэння сярэдняй школы і першых год навучання па эканоміцы ўступіла ў кляштар у Варшаве. У 1973 годзе склала першыя законныя шлюбы, а ў 1978 годзе - вечныя.
У Кангрэгацыі пражыла 46 гадоў.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане...
