З Вялікаднем! Хрыстос уваскрос!

  • Друкаваць

alleluja1Дарагія браты і сёстры ў Хрысце і ўсе людзі добрай волі!

Святы Айцец Францішак у дакуменце на Юбілейны Год Міласэрнасці “Misericordiae vultus” (Аблічча міласэрнасці) напісаў: “…мы з сумам заўважаем, што досвед прабачэння ў нашай культуры становіцца ўсё больш рэдкім. Часам нам здаецца, што знікае ўжо само слова “прабачэнне”. Аднак без сведчання прабачэння застаецца нам жыццё бясплённае і незмястоўнае, быццам бы мы жылі ў спустошаным і сумным месцы” (№ 10).

Няхай гэтыя прарочыя словы Папы Францішка будуць заклікам і пажаданнем для ўсіх жыхароў Глыбоччыны з нагоды Велікодных Святаў. Мы, хрысціяне, не павінны забывацца аб тым, што Бог паказвае нам Сваю міласэрную Любоў менавіта праз ласку прабачэння нашых грахоў і памылак. Таму, пагадзіўшыся з Богам праз Езуса Хрыста (пар. Рым 5, 8-9), мы павінны імкнуцца да прабачэння і прымірэння з усімі людзьмі. Вызваляючыся ў сваім сэрцы ад крыўдаў, злосці, насілля і помсты, мы сапраўды становімся на шлях шчаслівага жыцця, якое нам дараваў Бог праз Уваскрасенне Свайго Сына. 

Давайце шырока адчынім нашыя сэрцы на Міласэрнасць Уваскрослага Хрыста, каб потым праз уласны досвед прабачэння і прымірэння з іншымі змаглі несці міласэрнасць і любоў сучаснаму свету.

Са святам Жывога Хрыста!!!

кс. Мікалай Ціхановіч