Віншуем кс. Мікалая з 15-й гадавінай святарства

  • Друкаваць

kaplan15 гадоў таму, 19 мая 2001 года кс. Мікалай Ціхановіч з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў святарскае пасвячэнне ў гродзенскай катэдры.

Шчыра віншуем нашага пробашча з нагоды 15-годдзя Святарства. Кс. Мікалай, прыміце нашы сардэчныя віншаванні.

Жадаем Вам, каб Усемагутны Бог адарыў Вас неабходнымі ласкамі, добрым здароўем, шчасцем і здольнасцямі ў пераадольванні штодзённых клопатаў. Хай разам з моцай перамянення хлеба і віна, дае Вам магчымасць змяняць сэрцы людзей, хай застанецца ў Вашых святарскіх руках. Няхай Маці Божая Глыбоцкая заступаецца за Вас перад Богам на далейшы час выконвання цяжкіх святарскіх абавязкаў.

Дзякуем Богу і Вам за вернасць пакліканню і годнае спаўненне Божай волі. Няхай заўсёдным натхненнем будуць вочы людзей, якія праз Вашае служэнне пазналі Бога ў сваім жыцці.

kwetki