Трывае запіс у пілігрымку ў Будслаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.06.2016 23:35
Урачыстасці ў Будславе ў гэтым годзе пройдуць 1-2 ліпеня. Праграму святкавання можна прачытаць тут>>
Пешая пілігрымка з Глыбокага выходзіць 30 чэрвеня. Дзеці да 14 гадоў павінны мець апекуноў.
Для пілігрымаў падрыхтаваныя майкі, мінімальны кошт якіх 50 тыс. бел. руб. Калі хто ідзе з сям’і адзін і можа пакрыць поўны кошт (90 тыс), будзем вельмі ўдзячны. Для вяртання пілігрымаў будзе арганізаваны аўтобус, перадаплата за які складае 50 тыс. бел. руб.

Таксама будзе магчымасць паехаць на аўтобусах на ноч з 1 на 2 ліпеня і раніцай 2 ліпеня. Перадаплата – 50 тыс. бел. руб.
Запрашаем запісвацца і адразу ўносіць папярэднюю аплату за майкі і аўтобус. Зрабіць гэта можна ў закрыстыі альбо ў канцылярыі.
Апошні тэрмін для запісу – 27 чэрвеня.
28 чэрвеня, у аўторак адбудзецца арганізацыйнае спатканне для ўсіх пешых пілігрымаў.
Дарагі парафіянін, калі ты яшчэ не запісаўся, то зрабі гэта як мага хутчэй.
Пешшу ці на аўтобусе прыбудзь у Будслаў!
Маці Божая Будслаўская цябе чакае!
