Віншуем кс. Яўгена з Днём нараджэння!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.07.2016 00:00
22 ліпеня свой дзень нараджэння адзначае кс. Яўген Міхайлаў.
Паважаны кс. Яўген!
З нагоды Дня Нараджэння прыміце найлепшыя пажаданні: няхай у святарскім служэнні суправаджае святасць, стараннасць і самаадданасць, заўсёды адчувайце моц Духа Святога, будзьце моцнымі сілай любові і веры, той веры, якую Хрыстус нам даў. Жадаем Вам дабрабыту, поспехаў у рэалізацыі планаў і добрага здароўя!
