У Дзень пажылога чалавека валанцёры наведалі бальніцу ў Бабічах
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.10.2016 15:04
1 кастрычніка, у міжнародны дзень пажылога чалавека, валанцёры парафіяльнага Карытас разам з с. Ганнай Блышко наведалі пражываючых у бальніцы сястрынскага догляду ў в. Бабічы.
Дзень сталага чалавека - свята чыстае і светлае, дзень, калі мы аддаем сваю любоў, павагу і ўдзячнасць тым людзям, у якіх вялікая скарбонка жыццёвага вопыту, а мудрыя парады неацэнныя для нас. Для пажылых людзей створана сістэма сацыяльнай абароны, але як поўняцца шчасцем іх вочы, калі адчуваюць увагу з боку.
Дзякуй Богу, што дзеці і моладзь не саромеюцца прыязджаць у такія ўстановы і размаўляць са старэйшымі людзьмі, якія пражываюць там.
Сястра Ганна заклікала ўсіх, асабліва ў месяцы кастрычніку, звяртацца з малітвамі і просьбамі да Маці Божай.
Даната Матушова
