У Мярэцкіх асвяцілі прыдарожную каплічку і крыж

  • Друкаваць

mjareckija7 кастрычніка ў свята Маці Божай Ружанцовай ў в. Мярэцкія былі асвечаны прыдарожныя каплічка і крыж. Вернікі з вёскі сабраліся на супольную малітву, каб разам ушанаваць Маці Божую.

Падчас асвячэння кс. Мікалай заклікаў, каб памяталі, што праходзячы ля крыжа заўсёды трэба спыніцца і ўзнесці хаця б кароткую малітву да Бога. “Шануйце гэты крыж і каплічку, збірайцеся на набажэнствы маёвыя і ў чэрвені, бо дзякуючы вам і для вас гэта справа атрымалася”, - адзначыў святар.

Пасля малітвы на ружанцы кожны прысутны мог ушанаваць крыж.