Віншуем касцельных спевакоў нашай парафіі

  • Друкаваць

sw Cecilia22 лістапада касцёльныя музыканты і спевакі адзначаюць успамін святой Цэцыліі. Паданне кажа, што дзяўчына праслаўляла Бога спевам і ігрою на музычных інструментах, а таму лічыцца апякункай касцёльнай музыкі і спеваў.

Спевы і музыка з'яўляюцца не толькі ўпрыгожваннем урачыстай літургіі, але і неад'емнай яго часткай. Спеў спрыяе аб'яднанню сабраных вернікаў і адкрывае душу да перажыванне таямніцы веры. Узровень літургічнай музыкі ў значнай ступені залежыць ад прафесійнай падрыхтоўкі і абавязкаў арганіста ці хора, чыя задача складаецца ў тым, каб дапамагчы супольнасці вернікаў актыўна, пабожна і годна ўдзельнічаць у Літургіі.

Шчыра віншуем с. Таццяну, удзельнікаў парафіяльнага хору "Ave Maria", дзяцей і моладзь, якія сваім спевам праслаўляюць Бога. Жадаем усім моцнага здароўя і прыгожых галасоў. Няхай спеў напаўняе вашыя сэрцы радасцю і супакоем, нязгаснага энтузіязму і апекі св. Цэцыліі.