Працуючая моладзь сустрэлася з Езусам Эўхарыстычным падчас адарацыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.03.2017 22:17
8 сакавіка старэйшая моладзь і маладыя сем'і сабраліся ў капліцы ў кляштары сясцёр на супольную малітву і адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту. Словы з Евангелля, разважанні кс. Мікалая і прыгожы спеў спрыялі малітоўнаму настрою і еднасці ў гэты дзень.
Вельмі цешыць, што ў гэты святочны дзень у Вялікім посце маладыя людзі знайшлі гадзінку свайго часу для сустрэчы з Езусам Эўхарыстычным.
Слава Табе, Вялікі! Слава Табе, Справядлівы!
Сіла Твая бязмежна, Міласць Твая навекі.






