"Адарацыю Сэрца" правяла парафіяльная моладзь

  • Друкаваць

adoracja serca30 сакавіка пасля вячэрняй св. Імшы прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Парафіяльная моладзь разам з кс. Іванам і дк. Алегам правялі "Адарацыю Сэрца". Падчас малітвы гучалі разважанні аб бязмежнай велічы Найсвяцейшага Сэрца Езуса, спевы і... стук сэрца, які яшчэ больш дапамог прысутным вернікам акунуцца ў бясконцую Любоў і адчуць стук свайго сэрца ў адным рытме з Божым.

Езус паказаў нам прыклад любові, даў нам прыклад бясконцай любові Айца, Які паслаў нам СВайго Сына і падарыў нам жыццё. Яго бязмерная Любоў не адступіла перад вялікімі пакутамі, а наадварот, больш праявілася ў смерці на крыжы, калі Найсвяцейшае Сэрца было прабіта дзідай. Езус і на гэтым не спыніўся, і застаўся з намі ў Сваёй бяскроўнай ахвяры Эўхарыстыі, застаўся з намі ў постаці хлеба, каб мы маглі быць у Яго Святой прысутнасці.