Люблін: брат Ілля Саўчанка МІС атрымаў сутану і прыняў паслугу лектарату
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.04.2017 18:04
1 красавіка 2017 года ў семінарыйнай капліцы айцоў марыянаў у Любліне семінарысты 3 курса Эдсон Юзаф Хабле (Бразілія) і Ілля Саўчанка (Глыбокае) атрымалі сутаны і прынялі паслугу лектарату*, а брат Матэуш Цялецкі з 4 курса атрымаў паслугу акалітату**.
Віншуем нашага земляка бр. Іллю і жадаем дароў Духа Святога і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў дарозе паклікання.
*Лектарат — старажытная паслуга ў Касцёле, якую разам з наступнай пасля яе функцыяй акалітату абавязкова павінны прыняць кандыдаты да дыяканскіх і святарскіх пасвячэнняў. Лектар устаноўлены для таго, каб чытаць тэксты са Святога Пісання (за выключэннем Евангелля) падчас святой Імшы і іншых літургічных дзеянняў. Лектар можа прамаўляць інтэнцыі малітвы вернікаў і, пры неабходнасці, выконваць псальм паміж чытаннямі.
**Акалітат – гэта абавязковая ступень на шляху падрыхтоўкі да святарства, якую семінарысты атрымліваюць пасля паслугі лектарату. Акалітат дае права семінарысту ўдзяляць Святую Камунію вернікам і рабіць выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту без права благаслаўлення.
Фотаздымкі са старонкі семінарыі ў Фэйсбуку





