Вялікая субота: асвячэнне страў і адарацыя пры грабніцы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.04.2017 17:30
Усю ноч і ўвесь дзень сёння трывае адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту ў Грабніцы. Ад першай гадзіны ночы чуванне распачала моладзь парафіі разам з кс. Іванам, якія на працягу 5 гадзін маліліся і спявалі, адаруючы Хрыста. У 14 гадзін на малітву ля грабніцы сабраліся дзеці разам з с. Ганнай.
На працягу дня святары асвячалі стравы на велікодны стол. Таксама ў гэты дзень прайшла акцыя па збору сродкаў на рэабілітацыю для Яны Косцік, 14-гадовай дзяўчынкі з в. Мярэцкія. Дапамаглі ў гэтай справе валанцёры парафіяльнага "Карытас".
Марына Сінкевіч і Леанід Юрык, фота


















































