Валанцёры павіншавалі з Вялікаднем шматдзетныя сем'і, хворых і самотных людзей

  • Друкаваць

caritas pashaУ Вялікую Нядзелю Уваскрасення Хрыста валанцёры парафіяльнага "Карытас" наведалі псіханеўралагічны інтэрнат у Петрунове, бальніцу сястрынскага догляду ў Бабічах, Глыбоцкую ЦРБ. Кожнага жыхара, пацыента і супрацоўніка ўстановы валанцёры віншавалі словамі "Хрыстос уваскрос!", складалі найлепшыя пажаданні і дзяліліся тымі прысмакамі, якія ахвяравалі парафіяне ў Вялікую суботу падчас асвячэння страў.

Таксама ў гэты дзень валанцёры завіталі да шматдзетных сем'яў Грыбко (в. Петрунова) і Косцік (в. Мярэцкія), з якімі падзяліліся радаснай весткай Уваскрасення Пана і дарамі. І яшчэ адзін кошык з прысмакамі быў перададзены для наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання інвалідаў у тэрытарыяльным цэнтры.

Вялікі дзякуй вернікам нашай парафіі за ахвярнасць і складзеныя дары!