Віншуем кс. Мікалая з юбілеем і гадавінай святарства!

  • Друкаваць

belye lilii14 мая пробашч нашай парафіі кс. Мікалай Ціхановіч адзначае 40-годдзе з дня нараджэння, а 19 мая - 16-я гадавіна святарскага пасвячэння.

Паважаны кс. Мікалай!

Сардэчна жадаем Вам усяго самага найлепшага. Няхай Хрыстос, якому Вы даверыліся, благаславіць Вас на дальнейшую паслугу і заўсёды атуляе сваёй апекай, Маці Божая Глыбоцкая клапоціцца пра кожны дзень Вашага жыцця, а св. Мікалай вядзе шляхам праўды. Няхай нястомная Вашая праца на Панскай ніве выдасць прыгожы плён, а самааддача, з якой Вы выконваеце сваю паслугу на Глыбоцкай зямлі, будзе ўзорам для пераймання і для шматлікіх пакліканняў.

Мы ўдзячны Вам, што няспынна клапоціцеся пра сваю аўчарню, для кожнага знаходзіце патрэбнае слова і мудрую параду. Няхай міласэрны Бог адорыць вас здароўем на дальнейшыя гады жыцця, дасць сілаў і цярплівасці, каб і далей годна служылі Богу і людзям, зробіць кожны дзень радасным і пагодным. Няхай у Вашым сэрцы пануе цішыня, а на твары – усмешка.