Рыхтуемся да пілігрымкі ў Будслаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.06.2017 23:32
Урачыстасці ў Будславе ў гэтым годзе пройдуць 30 чэрвеня-1 ліпеня. Праграму святкавання можна прачытаць тут>>.
Пешая пілігрымка з Глыбокага выходзіць 28 чэрвеня. У гэтым годзе змянены маршрут: 1 дзень ідзём ў Крулеўшчыну (начлег у школе), 2 дзень - праз Порплішча да Параф'янава, 3 - канчатковы прыпынак Будслаў. Дзеці да 14 гадоў павінны мець апекуноў.
Для пілігрымаў падрыхтаваныя майкі, кошт якіх 10 руб, дзецям да 10 гадоў - 7 руб.

Для вяртання пілігрымаў будзе арганізаваны аўтобус, перадаплата за які складае 5 руб. Таксама будзе магчымасць паехаць на аўтобусах на ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня і раніцай 1 ліпеня. Перадаплата – 5 руб. Запрашаем запісвацца і адразу ўносіць папярэднюю аплату за майкі і аўтобус. Зрабіць гэта можна ў закрыстыі і ў канцылярыі.
Арганізацыйнае спатканне для ўсіх пілігрымаў адбудзецца ў панядзелак, 26 чэрвеня, пасля вячэрняй св. Імшы. Прысутнасць усіх пілігрымаў абавязковая!

