Імшой-падзякай у глыбоцкай святыні адзначыў сярэбраны юбілей святарства кс. Пётр Пятрага

  • Друкаваць

25god ks piatra31 мая 2017 года 25-годдзе святарства адзначыў кс. Пётр Пятрага. Гэты святар быў адным з першых каталіцкіх душпастыраў, які пасля распаду Савецкага Саюза атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук кардынала Казіміра Свёнтка.

30 ліпеня, у межах святкавання сярэбранага юбілею святарства, кс. Пётр захацеў у глыбоцкім касцёле Святой Тройцы адправіць Імшу, каб падзякаваць Богу за дар паклікання, бо менавіта тут рабіў першыя крокі да алтара, адкрываў свае пакліканне і разважаў над ім.

У гэты дзень святар-юбіляр маліўся ў інтэнцыі нашай парафіі, а таксама ў інтэнцыі новага паклікання з глыбоцкай зямлі.

Кс. Мікалай падзякаваў кс. Пятру за тое, што ён захацеў перажыць гэтую Эўхарыстыю і ў нашай святыні. "Ваш юбілей - гэта момант, калі мы можам дасведчыць Божай ласкі", - адзначыў пробашч.

На заканчэнне Эўхарыстыі словы віншавання юбіляру скіравалі пробашч і прадстаўнікі парафіі. А пры выхадзе са святыні кожны вернік атрымаў памятны абразік.