Глыбоцкая моладзь перамагла ў ІІІ дыяцэзіяльнай парафіядзе

  • Друкаваць

orsza parafiada8 жніўня ў касцёле Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы біскуп Алег Буткевіч урачыста адкрыў ІІІ Парафіяду дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

9 жніўня пасля ранішняй св. Імшы і снядання распачаліся спартыўныя спаборніцтвы. Удзельнікі накіраваліся на спарткомплекс льнозавода, дзе праходзілі спаборніцтвы па плаванню ў басейне, тэнісу і шашках. Тыя, хто не прымаў удзел у спартыўных турнірах заставаліся на тэрыторыі касцёла, дзе для іх праходзіў майстар-клас па вышыўцы, а пасля адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Пасля абеду для ўсіх удзельнікаў быў арганізаваны паход у кінатэатр на прагляд мультфільма. Па вяртанні адбылася канферэнцыя, прысвечаная асобе святой Тэрэзы Бэнэдыкты , чый успамін адзначаў паўсюдны Каталіцкі Касцёл у гэты дзень. Затым адбылася частка тэатральная. Удзельнікі прадстаўлялі візітку каманды і конкурс рэлігійнай песні. Завяршыўся дзень адарацыяй крыжа.

10 жніўня спаборніцтвы праходзілі на гарадскім стадыёне, дзе вызначалі лепшых па бегу на 100 метраў, прыжках у даўжыню, футболе і валейболе. Пасля абеду чакалі часткі “Тэатр” і “Святыня”: сцэнкі, конкурс спеву гімна парафіяды ў сваёй апрацоўцы, конкурс ведаў на тэму фацімскіх аб’яўленняў, конкурс малюнкаў “Цуд танца сонца”.

11 жніўня біскуп Алег Буткевіч адмыслова прыехаў у Оршу, каб уручыць кубкі, дыпломы і агучыць пераможцаў.

Як адзначыў дк. Алег Хмылко, парафія-пераможца вызначалася не толькі па колькасці перамог ва ўсіх спаборніцтвах, але і за актыўны ўдзел у парафіядзе, згуртаванасць каманды, дапамогу іншаму, адносінах паміж сабой.

Тройка лепшых каманд вызначылася наступным чынам: 1 месца – Глыбокае, 2 месца – Ваўкалата, 3 месца – Пагошча.

Нашы ўзнагароды:

Прыходзька Віктар - 1 месца - плаванне (катэгорыя А);
Рудак Даніла - 3 месца - бег 100 м;
                           3 месца - прыжкі;
Губская Наталля - 2 месца - конкурс ведаў;
Малец Аляксандра - 1 месца - бег 100;
                                      1 месца - прыжкі;
                                      1 месца - конкурс ведаў;
                                      дыплом - лепшае фота ў інстаграмме;
Іваноўская Марыя - 1 месца - прыжкі;
                                      3 месца - конкурс ведаў;
Болтуць Вадзім - 1 месца - бег 100 м;
Іваноўская Дар'я - 1 месца - бег 100 м;
                                   3 месца - конкурс малюнка;
Ляшкевіч Аляксандр - 3 месца - плаванне (катэгорыя С);
                                          3 месца - бег 100 м;
                                          3 месца - прыжкі;
Рабкоўская Кацярына - 1 месца - шашкі;
Грыцкевіч Марыя - 1 месца - бег 100 м;

Камандныя месцы:
3 месца - футбол;
2 месца - валейбол.

Пераможцы ІІІ дыяцэзіяльнай парафіяды атрымалі ў падарунак двухтыднёвы адпачынак у Польшчы наступным летам і ўдзел у 30 міжнароднай парафіядзе ў Варшаве ў 2018 годзе.

Віншуем нашу моладзь з чарговай перамогай!


Больш фота ў суполцы ў ВК