Завяршылася акцыя "З усмешкай у школу!"

  • Друкаваць

akcja szkolaЗ мэтай аказання падтрымкі малазабяспечаным сем'ям пры падрыхтоўцы дзяцей да школы парафіяльны "Карытас" на працягу жніўня ў касцёле праводзіў дабрачынную акцыю "З усмешкай у школу". У падрыхтаваную скрыню вернікі пакідалі канцылярскія тавары, школьныя прылады, адзенне і абутак, грашовыя сродкі.

На сабраныя сродкі валанцёры "Карытас" падрыхтавалі падарункі па ўзроставых катэгорыях. 27 жніўня 37 сем'яў, якія маюць фінансавыя цяжкасці пры падрыхтоўцы да школы, былі запрошаны на акцыю. Кс. Мікалай прывітаў прысутных, пажадаў бацькам і дзецям цярпення і поспехаў і блаславіў на новы навучальны год.

Бацькі шчыра дзякавалі за атрыманыя падарункі для сваіх школьнікаў.

Таксама школьныя рэчы атрымалі і дзеці з прыёмнай сям'і, дому сямейнага тыпу і сацыяльнага прытулку.

Няхай у свеце будзе больш дабра і хай ззяюць дзіцячыя ўсмешкі!

akcja szkola 09


Даната Матушова