Кс. Мікалай сустрэўся з жыхарамі і супрацоўнікамі дома-інтэрната ў Петрунове

  • Друкаваць

petrunova15 верасня пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч наведаў Глыбоцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у в. Петрунова, дзе сустрэўся з жыхарамі і супрацоўнікамі.

На самым пачатку святар пазнаёміўся асабіста з кожным, хто прыйшоў на спатканне.
Шмат людзей задаюць пытанні «чаму Бог дапускае цярпенні?». Бог, калі стварыў чалавека з праху зямнога, то Ён стварыў і несмяротную душу. Але шатан спакусіў Адама і Еву і таму прыйшлі цярпенне, хвароба і смерць.
Святар актыўна карыстаўся цытатамі з Бібліі і дзяліўся жыццёвай гісторыяй, з якой сустрэўся падчас святарскага служэння.
Бог выбірае чалавека і мае зносіны з ім не па знешнасці, а па тым, што ўнутры. Бог глядзіць на сэрца чалавека. Усявышні прыйшоў у свет не для багатых і прыгожых, а перш за ўсё да бедных і хворых. І Богу не ўсё роўна, што чалавек церпіць.
«Я хачу, каб вы зразумелі, што Бог ад вас не адвярнуўся. Гэта шатан шэпча на вуха, што вас ніхто не любіць. Вы павінны запрашаць Езуса кожны дзень. Раніцай, калі прачынаецеся, кажыце: «Езу, я запрашаю Цябе ў сваё жыццё, у сваё сэрца!». І тады ваша жыццё тут, у Петрунове, зменіцца ў лепшы бок. Вы будзеце любіць усіх, не будзеце злавацца на іншых, зможаце спачуваць і прабачаць.
Падчас сустрэчы быў паказаны відэаролік пра Ніка Вуйчыча, які нарадзіўся без рук і ног, але ўмее радавацца кожнаму дню, мае жонку і дзяцей, сустракаецца з людзьмі пра ўсім свеце і абвяшчае пра любоў Бога да кожнага чалавека.
Пасля прамовы кс. Мікалая, кожны прысутны мог задаць пытанне святару і пачуць адказ. Некаторыя з прысутных скарысталіся з гэтай магчымасці.
На заканчэнне адбылася супольная малітва і святар паабяцаў у наступным месяцы зноў наведаць жыхароў дому-інтэрната і « навучыць» прабачаць.