Валанцёры наведалі дапаможную школу-інтэрнат у Бягомлі

  • Друкаваць

biagoml31 кастрычніка падчас восеньскіх канікул валанцёры парафіяльнага "Карытас" з музычна-забаўляльнай праграмай наведалі Бягомльскую дапаможную школу-інтэрнат.
Вясёлыя казачныя персанажы заахвочвалі выхаванцаў школы да актыўнага ўдзелу. Валанцёры разам з дзеткамі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, конкурсах і музычна-танцавальных паўзах. Хто як мог стараліся паказаць свае здольнасці.

Асабліва радаваліся салодкім прысмакам, якія атрымлівалі за актыўнасць і смеласць, а падчас маленькага мыльнага шоў - шчыры дзіцячы смех гучаў па ўсім паверсе. Па задаволеных вачах было бачна, што сустрэча прынесла ўсім радасць і вясёлы настрой, а нам яшчэ і падараваў новых сяброў.
Убачыўшы радасныя твары дзяцей з абмежаванымі здольнасцямі было прыемна адчуваць, што сусвет узбагаціўся на сотню дзіцячых усмешак.

biagoml 1

biagoml 3

 Даната Матушова